Сербская прагрэсіўная партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербская прагрэсіўная партыя — сербская палітычная партыя, створаная ў кастрычніку 2008 года былым лідарам сербскіх радыкалаў Томіславам Нікалічам у выніку партыйнага канфлікту ў Радыкальнай партыі паміж Нікалічам і Воіславам Шэшалем. Сербская прагрэсіўная партыя атрымала пераканаўчую перамогу на датэрміновых выбарах у Парламент Сербіі, якія адбыліся 16 сакавіка 2014 года. Партыі ўдалося заручыцца падтрымкай амаль 50 % выбаршчыкаў, і такім чынам, яна займае 160 з 250 месцаў у Народнай Скупшчыне. Па ідэалогіі лічыцца кансерватыўнай і сербскай нацыяналістычнай, аднак выступае за ўваходжанне Сербіі ў ЕС.
Remove ads
Супрацоўніцтва з «Адзінай Расіяй»
27 кастрычніка 2010 года ў Санкт-Пецярбургу было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж партыяй «Адзіная Расія» і Сербскай прагрэсіўнай партыяй. З расійскага боку ў цырымоніі прыняў удзел старшыня вышэйшага савета «Адзінай Расіі», старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Грызлоў, з сербскага — старшыня Сербскай прагрэсіўнай партыі Томіслаў Нікаліч. Партыі дамовіліся кансультавацца і абменьвацца інфармацыяй па актуальных пытаннях.

Remove ads
Праграма партыі
Праграма сербскай прагрэсіўнай партыі будуецца на 10 асноўных прынцыпах[3]:
- Абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі.
- Дапамога сербскаму народу за межамі меж Сербіі, асабліва на тэрыторыі былой Югаславіі.
- Барацьба за фарміраванне стабільнага стану, у якім вяршэнства закона і павага да канстытуцыі будзе асновай дзяржаўнага кіравання.
- Барацьба за выкананне канстытуцыі, міжнародных дагавораў і захаванне правоў нацыянальных меншасцей.
- Павышэнне ролі Сербіі ў свеце, быць мостам паміж захадам і ўсходам.
- Ваенны нейтралітэт. Толькі лагічныя дзеянні ў перыяд абвастрэнняў паміж Расіяй і НАТА.
- Барацьба са злачыннасцю і карупцыяй.
- Эканамічны росквіт і скарачэнне беспрацоўя.
- Сацыяльная справядлівасць.
- Роўнае рэгіянальнае развіццё і дэцэнтралізацыя Сербіі.
Remove ads
Зноскі
- http://www.right-world.net/news/527 - Правыя Аўстрыі і Сербіі падпісалі дагавор аб партнёрстве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads