Смердзякоўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смердзякоўшчына (руск.: Смердяковщина) — выраз, які апісвае пагарду і нянавісць рускіх да Расіі; разнавіднасць русафобіі.
Гісторыя тэрміна
Выраз з’явіўся ў 1890-я гады і быў звязаны з Паўлам Смердзяковым — героем рамана Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы». Смердзякоў — пазашлюбны сын Фёдара Паўлавіча Карамазава, яго лакей. Яму належаць словы:
![]() |
Я ўсю Расію ненавіджу... у дванаццатым годзе было на Расію вялікае нашэсце імператара Напалеона французскага першага, і добра, каб нас тады пакарылі гэтыя самыя французы, разумная нацыя заваявала б вельмі дурную-с і далучыла да сябе. Зусім нават былі б іншыя парадкі. | ![]() |
Мікалай Бярдзяеў лічыў Смердзякова зваротным бокам Івана Карамазава, якія абодва былі нігілістамі. У сваёй кнізе «Духи русской революции» (1918) ён пісаў:
![]() |
Дастаеўскі прадбачыў урачыстасць не толькі шыгалёўшчына, але і смердзякоўшчыны. Ён ведаў, што падымецца ў Расіі лакей і ў час вялікай небяспекі для нашай Радзімы скажа: „я ўсю Расію ненавіджу“. ... Паражэнства падчас вайны і было такой з’явай смердзякоўшчыны. Смердзякоўшчына і прывяла да таго, што “разумная нацыя“ нямецкая пакарае цяпер “дурную“ нацыю рускую[1]. | ![]() |
Анатоль Луначарскі адзначаў у 1931 годзе, што для Дастаеўскага Смердзякоўшчына з’яўляецца вобразам рэвалюцыйных мас[2].
Remove ads
Сучаснае выкарыстанне
Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі, пастаянны аўтар выданняў «Литературная Россия» і «Русь Державная», газеты «Завтра» Эдуард Валодзін у 1996 годзе пісаў, што смердзякоўшчына ў постсавецкай Расіі — «не проста сімптом нацыянальнага захворвання», а бягучая палітычная дактрына[3].
У 2024 годзе тэлежурналіс Аркадзь Мамантаў у сваім фільме «Иноагенты»[4][5] параўнаў са Смердзяковым вымушаных эміграваць расійскіх антываенных актывістаў і палітыкаў[6][7].
Remove ads
Гл. также
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads