Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царкваправаслаўная царква ў Дзятлавічах (Лунінецкі раён). Стары храм, помнік драўлянага дойлідства, страчаны ў 1990 г. Цяпер на яго месцы стаіць новая цагляная царква.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Спаса-Праабражэнская царква ў пачатку XX ст.

Царква была пабудавана ў 1823 г. у в. Дзятлавічы (Лунінецкі раён) пры манастыры. У 1960-я гады ад удару маланкі цэнтральны купал царквы загарэўся і зваліўся ўнутр храма. Царква пасля пажару не аднаўлялася. Страчана ў 1990-я гады. Званіца была разабрана перад будаўніцтвам на тым жа месцы новага храма з сілікатнай цэглы[1].

Архітэктура

Thumb
Брама

Будынак адлюстроўвае сінтэз традыцый народнага дойлідства і асобных прыёмаў стыляў барока і класіцызму. Перабудоўвалася ў 1871 г. і 1896 г. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, завершанага двух'ярусным васьмёрыкам на ветразях, прылягаюць прамавугольны бабінец з дзвюма прыбудовамі абапал яго і пяцігранны, падзелены дзвюма падоўжнымі сценкамі на тры апсіды алтарны зруб. Над бакавымі апсідамі і прыбудовамі бабінцачацверыковыя вежачкі з барочнымі галоўкамі на глухіх васьмерыках. На галоўным фасадзе паміж вежамі — невялікі трохвугольны франтон, цэнтральны ўваход вылучаны дугападобным казырком. Сцены завершаныя аркатурным фрызам, вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, падзеленыя тонкім карнізным поясам на два ярусы.

Царква мела разьбяны 6-ярусны іканастас з 50 абразамі, рукапіснае евангелле XVI ст. (не зберагліся). Пад будынкам размешчана пахавальня (вышыня 2,5 м). На паўднёвым захадзе ад царквы знаходзіцца драўляная двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатровым дахам.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads