Станіслаў Гутэн-Чапскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Гутэн-Ча́пскі (1779, Нясвіж — 1844, Кеданы) — вайсковы дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
3 роду Чапскіх, сын холмінскага ваяводы Францішка Станіслава і Веранікі Радзівіл, сястры Пане Каханку. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім і Віленскім піярскім калегіумах. У 1811 годзе новы нясвіжскі ардынат, кузен Дамінік Геранім Радзівіл перадаў яму Кейданы як частку пасагу маці.
У вайну 1812 года змагаўся на баку Напалеона як камандзір 22-га пяхотнага палка Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі, які быў разбіты пад Новым Свержанем і ў Койданаве. Удзельнічаў у Бярэзінскай аперацыі 1812, кампаніі 1813 года. Эміграваў у Парыж. Вымушаны вярнуцца ў Кейданы праз пагрозы расійскіх уладаў канфіскаваць маёнткі.
Станіслаў быў жанаты на Сафіі, дачцэ менскага кашталяна Міхала Абуховіча, і меў ад яе трох сыноў. Мацей і Эдвард прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, за што былі высланы ў Сібір, а іх маёнткі канфіскаваны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads