Столінскі краязнаўчы музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Столінскі краязнаўчы музей — музей у горадзе Столін. Створаны ў 1954 годзе па ініцыятыве і на аснове збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, адкрыты ў 1955 годзе. Плошча экспазіцыі 206 м², больш 11,7 тысяч экспанатаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размяшчаецца ў шасці залах, ёсць два фондасховішчы.
Першым кіраўніком музея была Вера Мацвееўна Очкіна, першым навуковым супрацоўнікам — Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. За час дзейнасці музея змянілася 3-ы стацыянарныя экспазіцыі. Дырэктар музея станам на 2016 год — Святлана Вярэніч.[1]
Музей знаходзіцца ў былым радзівілаўскім сядзібным парку (цяпер парк «Манькавічы»), куды пераехаў у 1970 годзе. Каля музея складзены камяні са старажытнымі петрогліфамі, знойдзеныя пад алтарнай часткай былога столінскага касцёла Раства Багародзіцы.
Remove ads
Аддзелы
- Археалогіі
- Гісторыі
- Этнаграфіі
- Прыроды
Філіялы
- Музей гісторыі горада ў Давыд-Гарадку
- Музей народнай славы ў рабочым пасёлку Рэчыца
- Музей-сядзіба ганчара ў вёсцы Гарадной
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads