Стыў Мак-Куін

амерыканскі акцёр, аўтагоншчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Стыў Мак-Куін
Remove ads

Стыў Мак-Куін (англ.: Terrence Stephen "Steve" McQueen; 24 сакавіка 1930(1930-03-24)[1][2][…], Біч-Гроўв[d], Індыяна7 лістапада 1980(1980-11-07)[1][2][…], Сьюдад-Хуарэс, штат Чыўаўа) — амерыканскі акцёр , аўтагоншчык.

Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў школе драматычнага мастацтва і ў нью-ёркскай акцёрскай студыі Лі Страсберга (майстэрня Уты Хайген і Герберта Бергхофа). У 1952 годзе ўпершыню выйшаў на прафесійную сцэну, яшчэ студэнтам. З 1955 года — на Брадвеі.

У кіно з 1956 года, выканаў эпізадычную ролю ў фільме рэжысёра Роберта Уайза «Хтосьці там наверсе любіць мяне».

Вядомасць атрымаў, выканаўшы галоўную ролю ў прыгодніцкім тэлесерыяле «Шукаецца жывым або мёртвым» (1958—1961).

Стыў Мак-Куін праславіўся выкананнем «крутых» хлопцаў, адзіночак, іранічных і цынічных герояў, гатовых змагацца за справядлівасць.

Фільмы з удзелам Стыва Мак-Куіна, якія зрабілі яго зоркай на галівудскім небасхіле ў 1960-я і 1970-я гады: «Выдатная сямёрка» (1960, рэж. Джон Сцёрджэс), «Вялікія ўцёкі» (1963 Прэмія на МКФ у Маскве), «Дзетка, можа пачацца дождж» (1965, рэж. Роберт Маліган), «Афёра Томаса Краўна» і «Буліт» (абодва 1968, рэж. Норман Джуісан), «Уцёкі» (1972, рэж. Сэм Пекінпа), «Паляўнічы» (1980, рэж. Баз Кулік) і інш.

З 1973 па 1978 год быў жанаты з актрысай Элі Мак-Гроў, сваёй напарніцай па фільме «Уцёкі» (1972).

Стыў Мак-Куін памёр 7 лістапада 1980 года ад раку лёгкіх у Сьюдад-Хуарэсе (Чыўаўа, Мексіка). Яго прах развеялі над Ціхім акіянам.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads