Стэйсі Кіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уолтэр Стэйсі Кіч-малодшы (англ.: Walter Stacy Keach Jr., нар. 2 чэрвеня 1941 года) — амерыканскі акцёр, дыктар. Атрымаў вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Новыя цэнтурыёны», «Блакітнае і шэрае», а таксама ролі прыватнага дэтэктыва Майка Хамера ў аднайменным тэлесерыяле паводле твораў Мікі Спілейна.
Remove ads
Біяграфія
Уолтэр Стэйсі Кіч-малодшы нарадзіўся 2 чэрвеня 1941 года ў горадзе Савана, штат Джорджыя, ЗША. Яго маці Мэры Кейн была актрысай, а бацька Уолтэр Стэйсі Кіч — дырэктарам тэатра. У Стэйсі ёсць малодшы брат Джэймс. У чэрвені 1959 года Стэйсі скончыў сярэднюю школу Ван Найс. Затым вучыўся ва ўніверсітэтах Берклі, Ель і Лонданскай акадэміі тэатральнага мастацтва.
Здымаўся ў культавым фільме камічнага дуэта Чыча Марына і Томі Чонга «Закураныя» у ролі сяржанта Стэдэнкі, паліцыянта, які пераследвае няўдачлівых наркагандляроў. Выканаў ролю Кэмерана Аляксандра ў фільме «Амерыканская гісторыя Ікс».
Цяпер актыўна працуе ў якасці дыктара. Менавіта яго голас гучыць за кадрам шматлікіх навукова-папулярных фільмаў, якія дэманструюцца на канале Discovery.
У 2019 годзе ён атрымаў зорку на галівудскай «Алеі славы».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads