Сцежкаю жыцця
опера Генрыха Вагнера From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зорка Венера — опера кампазітара Г. М. Вагнера, пастаўленая ў 1980 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Спектакль быў аформлены мастаком Ю. Турам.
Remove ads
Сюжэт
Опера пастаўленая паводле аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава пра драматычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны[1]. Лібрэта стварылі А. Вярцінскі і С. Штэйн.
Музыка
У партытуры кампазітар выкарыстаў напеўныя інтанацыі народных песень[2]. Асноўнай музычнай тэмай — «ваўчынай зграі» — паслужыў механічна-бяздушны матыў бравурнага марша. Хор жыхароў спаленай вёскі, які задумваўся як адна з эмацыйных кульмінацый оперы, па жанры — плач[2]. Хор быў напісаны настолькі экспрэсіўна, моцна і пранізліва, што і праз шмат гадоў пасля прэм'еры (у межах канцэртнага цыкла «Па старонках беларускіх опер») рабіў уражанне сачынення надзвычай сучаснага і вострага — і па змесце, і па форме[2].
Remove ads
Акцёры
- Ляўчук — І. Д. Сарокін[3], А. М. Саўчанка
 - Клава — Н. І. Казлова[4][5], Т. І. Шымко
 - Грыбаед — В. А. Стральчэня[3]
 - Ціханаў — М. Ф. Галкоўскі
 - Куліш — У. Генералаў
 
Крытыка
«Сцежкаю жыцця» з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур'ёзны ўклад кампазітара ў музычна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным[1].
Зноскі
- Таццяна Міхайлава. «Я перад вамі з памяццю сваёй…»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 10 верасня 2013.
 - Першы выканаўца
 - Першая выканаўца
 - Козлова Нина Ивановна Архівавана 23 сакавіка 2013. (руск.)
 
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads