Сяргей Макаравіч Забалоцец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Макаравіч Забалоцец (нар. 14 красавіка 1955, Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК УЛКСМ (выкладчык гісторыі і грамадазнаўства), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў паляводам у калгасе «Беларусь» Любанскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў першым сакратаром Любанскага райкама камсамола, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Любанскага райкама КПБ, старшынёй Любанскага раённага камітэта народнага кантролю, інструктарам Мінскага абкама КПБ, другім, першым сакратаром Бярэзінскага райкама КПБ Мінскай вобласці, намеснікам начальніка ўпраўлення матэрыяльнага забеспячэння вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, чатырма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ЗАБОЛОТЕЦ СЕРГЕЙ МАКАРОВИЧ Архівавана 24 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads