Сяргей Сяргеевіч Штукін
галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сяргеевіч Шту́кін[1] (нар.22 мая 1945, в. Казьяны, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2008).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1973), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 1983).
Працаваў на Дзвінскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу НАН Беларусі (1973—2001, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1986—1990 — дырэктар), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: плантацыйнае лесаводства; інтэнсіфікацыя лесавырошчвання; метады ўзнаўлення яловых і сасновых лясоў; сістэма ацэнкі якасці лясных культур у Беларусі.
Узнагароды
Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Бібліяграфія
- Интенсификация выращивания культур сосны и ели в Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.01 : защищена 25.04.2000 : утверждена 27.12.2000 / Штукин Сергей Сергеевич. — Минск, 2000.
- Ускоренное выращивание сосны, ели и лиственницы на лесных плантациях / С. С. Штукин. — Минск, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads