Сяргей Яўгенавіч Глазырын
Беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Яўгенавіч Глазырын (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2006 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 20 верасня 2017 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Навуковы кіраўнік - Ігар Аляксандравіч Марзалюк.
З 2009 па 2021 год працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, дацэнтам кафедры гісторыі і турызму, дацэнтам кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследуе працэсы развіцця антыўрадавага руху 1861—1863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама асноўныя этапы ўзброенага паўстання 1863 года у гэтых рэгіёнах. Сярод іншага ім вызначаны асноўныя напрамкі і метады дзейнасці розных палітычных і сацыяльных сіл падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў гэтых губернях; акрэслены месца і роля падзей 1861—1863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў у межах агульнага паўстанцкага руху ў Польшчы, Беларусі і Літве. Таксама займаецца пытаннямі гістарычнага краязнаўства Полацка і Беларускага Паазер’я.
Remove ads
Рэпрэсіі
У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы, відаць, раніцай 23 мая 2023 года і асуджаны на 15 сутак арышту[1]. 14 чэрвеня 2023 года звольнены з універсітэта ў межах палітычнага пераследу.
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Рэвалюцыйная сітуацыя 1861–1862 гг. у Віцебскай губерні / С. Я. Глазырын // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 7. – С. 35–41.
- Спроба ўзброенага выступлення ў Віцебскай губерні падчас паўстання 1863 г. / С. Я. Глазырын // Вучоныя запіскі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. - 2011. - Т. 11. – С. 21–27.
- Праблема этнічнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі ўдзельнікаў паўстання 1863 года на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў / С. Я. Глазырын // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – 2016. – № 1. – С. 79–83.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads