Сярэдзінны хрыбет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэдзінны хрыбетmap
Remove ads

Сярэ́дзінны хрыбет, Заходні хрыбет[1] (руск.: Срединный хребет, Западный хребет[2][3]) — горны хрыбет у Камчацкім краі Расіі, галоўны водападзельны хрыбет паўвострава Камчатка.

Хуткія факты Сярэдзінны хрыбет, Краіна ...

Даўжыня хрыбта каля 1200 км, шырыня да 120 км. Найвышэйшы пункт — вулкан Ічынская Сопка (3621 м). З’яўляецца сістэмай ланцугоў вулканаў, лававых плато, асобных горных масіваў і ізаляваных гор, пакрытых ледавікамі (плошча 866 км²[2][3]). Складзены з крышталічных сланцаў, гнейсаў, пясчанікаў і вулканічных парод. Вылучаюцца хрыбты Малкінскі, Казырэўскі, Быстрынскі. У ніжняй частцы схілаў лясы каменнай бярозы, вольхавага сланіку і кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads