Сільвестра Лега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сільвестра Лега (італ.: Silvestro Lega; 8 снежня 1826, Мадзільяна — 21 верасня 1895, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў руху мак'яёлі.
Remove ads
Біяграфія
Сільвестра Лега нарадзіўся ў Мадзільяне ў сям’і землеўладальніка. З 1838 года вучыўся ў каледжы ордэна піярыстаў, дзе выявіў вялікую схільнасць да малявання. У 1843 годзе пераехаў у Фларэнцыю, дзе вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у класе Э. Паластрыні і займаўся ў студыях Л. Мусіні і А. Чызеры. У 1848—1849 гадах браў удзел у руху Рысарджымента, ваяваў у Таскане і Ламбардыі, быў паслядоўнікам ідэй філосафа і палітыка Джузэпэ Мадзіні.
Вярнуўшыся ў Фларэнцыю ў 1850 годзе, Лега працягнуў навучанне ў Акадэміі майстэрстваў у Дж. Бецуолі. Атрымаў сярэбраны медаль за карціну «Давід, які грае перад Саўлам». У канцы 1850-х гадоў зблізіўся з Джавані Фаторы, Тэлемака Сіньёрыні і Адрыяна Чэчоні, склаўшы разам з імі аснову руху мак’яёлі, якія выступалі супраць акадэмічнага стылю ў мастацтве.
Remove ads
Зноскі
- Silvestro Lega // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Calingaert E. G. Silvestro Lega // Lega, Silvestro // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T050056
- Лега Сильвестро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- https://www.archimagazine.com/blega.htm Праверана 17 сакавіка 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads