Талькаўская базавая школа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Талькаўская базавая школа» — былая ўстанова адукацыі ў в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2016 годзе была зачынена[1].
Remove ads
Гісторыя

Адчынілася Талькаўская (Слабода-Талькаўская) школа ў 1912 годзе. Першай настаўніцай была Аляксандра Ржэцкая. У пачатку 20-х гг. у Тальцы было 3 школы: беларуская (Слабода-Талькаўская), у якой настаўнічалі Ярмак Людміла і Жлобіч Іван; Талькаўская польская — Альшамоўская Алена і Тамашэўская Браніслава, і яўрэйская, дзе працаваў Кантаровіч Абрам.
У 1920-я гг. школа была пачатковай. У 1927 годзе стала сямігадовай.
У 1932 годзе быў пабудаваны першы будынак сучаснай школы, да гэтага часу яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях, кіраваў будаўніцтвам загадчык школ Феафіл Зіноўевіч Ермалінскі.
У 1937 годзе Талькаўская школа пачала пераход да дзесяцігодкі, і ў 1939 годзе адбыўся першы выпуск 10 класа[2].
У 2003 годзе ў школе навучалася 113 вучняў і працаваў 21 настаўнік[3].
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Мікалай Рыгоравіч Баёк — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук. Спецыяліст у вобласці хірургіі,
 - Таццяна Аляксандраўна Ждановіч — беларускі медык. Заслужаны ўрач БССР (1960),
 - Іван Леапольдавіч Лысакоўскі — разведчык, генерал-маёр, беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні КДБ БССР,
 - Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскі — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР (1976),
 - Аляксандр Аляксандравіч Лухвіч — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1989),
 - Шлёма Шміт — выкладчык у Маскоўскім ваенным вучылішчы.
 
Remove ads
Дырэктары школы
- Бірыла (быў дырэктарам да вайны)
 - Іван Вікулавіч Барысенка (1947—1957)
 - Іван Ціханавіч Хазяе (1957—1961)
 - Наталля Віктараўна Меркуль (?—2016)
 
Выкладчыкі
- Алесь Макарэвіч — беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук,
 - Міхась Скрыпка — беларускі пісьменнік-сатырык,
 - Наталля Валянцінаўна Ільініч — краязнаўца.
 - Ларыса Лявонцьеўна Кароткая — літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
 
Гл. таксама
Зноскі
- http://old.talka.info/stalka.html Архівавана 16 жніўня 2018.
 - https://talka.schools.by/ Архівавана 4 верасня 2019.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads