Тамаш Шэвяроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамаш Шэвяроўскі (30-40-я гг. XVII ст., Мінск―1699, Быцень) ― першы вядомы беларускі кампазітар Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік ўсходнеславянскага барока, дырыжор, спявак, педагог.
Біяграфія

Звесткі аб Шэвяроўскам сустракаюцца ў спісах XVIII стагоддзя з біяграфіямі вядомых манахаў-уніятаў. Нарадзіўся ў мінскай уніяцкай сям’і. Вучыўся філасофіі і тэалогіі ў Віленскай езуіцкай Акадэміі. У 1660-х гг. займаўся кампазітарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Сучаснік больш вядомага кампазітара Мікалая Дылецкага. У 1670-1680-я гг. рэгент капэлы кіеўскага уніяцкага мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага[1].
Са сваёй капэлай выступаў на соймах Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у Пантыфікальнай каталіцкай месе, якая праводзілася рымскім пантыфікам. Пасля скону Жахоўскага, прыняў пастрыг ў Віленскім Свята-Траецкім манастыры з імем Тэадор. Займаў кіруючыя пасады ў Полацку і Бяле Кракаўскай, але музычных заняткаў не пакідаў: кіраваў хорамі і выкладаў царкоўныя спевы. Памёр у Быценскім уніяцкім манастыры[2].
Remove ads
Творчасць
Царкоўнае мастацтва уніяцтва стваралася на візантыйска-славянскай аснове, гэта адбілася і на музыцы. У рэестры львоўскай брацкай школы за 1697 год пералічваюцца некаторыя творы кампазітара: Пасхальный і Калядны каноны, васьмігалосная Вячэрня і Служба Божая[3].
Пра матэты Шэвяроўскага дзеля грэка-каталіцкага набажэнства, створаных на царкоўнаславянскія тэксты, даследчыкі ведалі толькі па дакументах. У канцы XX стагоддзя ў архівах былі знойдзены два сачыненні: шасцігалосная Літанія (Ларэтанская) і цыкл васьмігалоснай Вячэрні. Мотэты рэканструяваныя пецярбургскім кампазітарам І. В. Мацыеўскім і беларускім музыказнаўцам І. В. Герасімавай[4].
У кастрычніку 2012 года ў творах X Львоўскага фестывалю старажытнай музыкі ўпершыню прагучалі творы Тамаша Шэвяроўскага[5].
Remove ads
Зноскі
- Цалай-Якіменка О. С. Киïвська школа музики XVII столiття. — Киïв-Львів-Полтава: Навук. т-ць ім. Шевченка, 2002. — С. 373. — 499 с. — ISBN 966-7155-66-8.
- Герасімава І. В. Жыццё і творчасць беларускага кампазітара Тамаша Шэвяроўскага // Калофонія. Навуковы зборнік історії церковної монодії тая гимнографії, 5. Рэд .: Кр. Ганнік, Н. Сиротинська, Ю. Ясіновський, А. Ясіновський.. — Львів: 2010. — С. 56―66.
- Реεстр нотных зошитiв, шчо належала Львiвскому Ставропiгiальному братэрству 1697 р. // Украïнське музикознавство. — Киïв: 1971. — № 6. — С. 246.
- Герасімава І. В. Прафесійная царкоўна-пеўчая сярада Вільні XVII стагоддзя і творчасць кампазітара Мікалая Ділецкага // Вестник РАМ ім. Гнесиных. — М.: 2008. — № 2. — С. 31―42.
- Канцэрт: «Віфлеємська зірка: Слов'янський світ Барока XVII-XVIII віків. Україна, Білорусь, Росія» . Oranta.org (18 кастрычніка 2010).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads