Танкадром
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Танкадро́м[1] (ад «танк» і грэч. drómos — бег, месца для бегу) — участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і іншых баявых машын.
Танкадромы ствараюцца ў мясцовасці з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, шасэйных дарог, чыгунак, ліній электраперадачы і ліній сувязі. Абсталёўваюцца маршруты руху, камандныя пункты, сродкі назірання і сувязі з экіпажамі машын, месцы і класы для вывучэння асноў і правілаў руху, трэніроўкі ваджэнню на трэнажорах, пляцоўкі і месцы для адпрацоўкі нарматываў падрыхтоўкі.
Межы танкадрома, маршруты руху, небяспечныя ўчасткі пазначаюцца спецыяльнымі паказальнікамі і знакамі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads