Танкінская рэзалюцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Танкінская рэзалюцыя — афіцыйная рэзалюцыя Кангрэса ЗША, якая давала 36-му прэзідэнту Злучаных Штатаў Л. Джонсану паўнамоцтвы на вядзенне актыўных баявых дзеянняў сіламі амерыканскай арміі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Прынята 7 жніўня 1964 года ў адказ на падзеі 2 і 4 жніўня, якія ўвайшлі ў гісторыю як Інцыдэнт у Танкінскім заліве. Пасля прыняцця Рэзалюцыі пачалася самая актыўная фаза ўдзелу ЗША ў В’етнамскай вайне (1964—1973).

Remove ads

Тэкст Танкінскай рэзалюцыі

Сумесная рэзалюцыя Кангрэса № 1145 ад 7 жніўня 1964 г.

Прынята Сенатам і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў.

Кангрэс падтрымлівае рашучасць Прэзідэнта, як Галоўнакамандуючага прыняць усе неабходныя меры каб адбіваць любы ўзброены напад на сілы Злучаных Штатаў і прадухіляць далейшую агрэсію.

Раздзел 2. Злучаныя Штаты разглядаюць жыццёва важнымі для сваіх нацыянальных інтарэсаў падтрымку міра ў свеце і бяспекі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Згодна Канстытуцыі Злучаных Штатаў і статуту Арганізацыі аб’яднаных нацый, а таксама сваіх абавязкаў па Дагавору аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Ўсходняй Азіі Злучаныя Штаты гатовы, а Прэзідэнт мае намерам прыняць усе неабходныя меры, у тым ліку і выкарыстанне ўзброеных сіл, для дапамогі дзяржавам-членам Дагавора аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Усходняй Азіі ці краінам, узгаданым у пратаколе гэтага дагавора, калі яны просяць дапамагчы абараніць сваю свабоду.

Раздзел 3. Гэта рэзалюцыя застаецца ў сіле, пакуль Прэзідэнт не вырашыць, што мір і бяспека ў гэтым рэгіёне забяспечаны ў патрэбнай ступені міжнароднымі ўмовамі, створанымі намаганнямі Арганізацыі аб’яднаных нацый ці іншым чынам, калі толькі Кангрэс не адменіць яе датэрмінова іншай рэзалюцыяй[1][2].

Remove ads

Зноскі

  1. Арыгінальны тэкст на англ.: Tonkin Resolution // Avalon Project
  2. Беларускі пераклад А. Берастоўскага цыт па: Землятрус 60-х // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads