Таццяна Іванаўна Пякуцька-Вабішчэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Іванаўна Пякуцька-Вабішчэвіч (нар. 1980, Мінск) — беларуская літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.

Хуткія факты Таццяна Іванаўна Пякуцька-Вабішчэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску. У 1986—1997 гадах вучылася ў СШ № 131, якую закончыла з залатым медалём. У 2002 годзе скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2005 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства з 2005 года, са студзеня 2012 года займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў[2].

У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Максім Багдановіч і станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі»[2].

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Асноўныя напрамкі даследаванняў: беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя, літаратурны канон, наіўная (інсітная) літаратура, літаратура і нацыябудаўніцтва, рэцэпцыя літаратурнага тэксту і гісторыя чытання, малавядомыя аўтары перыяду нашаніўства[2].

Узнагароды

Лаўрэатка Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2011), узнагароджана граматай Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа за значны ўклад у развіццё беларускага коласазнаўства (2021)[2].

Публікацыі

  • Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1900–1910-я гг.): фактары, механізмы, этапы. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — 254 с.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads