Таццяна Маркушэўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Маркушэўская (нар. 1 чэрвеня 1994, Мінск, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
У 15 гадоў яна дэбютавала ў дарослым жаночым футболе. Доўгі час выступала за «Зорку-БДУ» і правяла ў чэмпіянаце Беларусі 185 матчаў, у якіх забіла 62 мячы.
У 2020 годзе футбалістка падпісала кантракт з польскім «Чарні Сасновец». За новую каманду паўабаронца паспела правесці тры афіцыйныя матчы (чэмпіянат быў спынены з нагоды каронавіруса), а затым вярнулася ў склад «Зоркі». У сезоне-2020 адгуляла ў Жаночай Лізе 7 матчаў і адзначылася адным голам.
У ліпені 2020 года далучылася да «УКС СМС Лодзь». У складзе польскай каманды футбалістка стала срэбраным прызёрам чэмпіянату і фіналісткай Кубка Польшчы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads