Традыцыя памінання продкаў (Раздзялавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Традыцыя памінання продкаў (ці абрад «Будзіць продкаў») аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці — элемент нематэрыяльнай культурный спадчыны Рэспублікі Беларусь. Дата уключэння ў спіс: 02.08.2016.[1]
Гісторыя
Гісторыя ўзнікнення традыцыі дакладна не вядома, але ў памяці яе носьбітаў захаваліся веды ад іх бацькоў і бабуль, таму трэба меркаваць, што традыцыя захоўваецца ад пачатку заснавання вёскі і па сённяшні час. Носьбіты традыцыі ўпэўнены, што «душы ўмерлых жывуць, ёны ідуць до стола жывіцца возле нас, бывало як не сходзіш на могліцы, ці не позовэш до собе за стол, то будуць ёны мучыцца, шчо забылі іх, сніцца будуць, пужаць… трэ ў гэтыя дні обязацельно іх клікаць: «ходзеце на обед до нас, мы ўжэ готовыя, а вы ляжыце… усё на столе стоіць…». На ноч шчэ пэрад сном усіх прыпомніць, прыкозаць «Поможыце год перажыць, коб быў мірны, урожайны, коб усе здоровыя былі…»[1]
Remove ads
Змест абраду
Традыцыя памінання продкаў агр. Раздзялавічы з’яўляецца значным элементам мясцовай культуры. Традыцыя ўяўляе сабой як калектыўны, так і асабісты зварот да продкаў з мэтай іх ушанавання, просьбай паляпшэння жыцця, здароўя блізкім і родным, добрага ўраджаю, аховы ад розных магчымых катаклізмаў. Абрад рэалізуецца тройчы ў год: на Вялікдзень, на Успенне і на Дзяды (восеньскія). Крамя дасугава-сямейнай часткі традыцыі, сумеснага сняданку і малітваў, існуе своеасаблівы рытуал, з традыцыйным прагатаваннем страваў і атрыбутамі, звязаных з азначаным святам. Так ў Вялікдзень, дзеля паходу, калі непасрэдна ажыцяўляецца «буджэнне памерлых», для памерлых жанцын бяруць фартушок, мужчынам — вышыты ручнічок, малым дзецям — стужкі. Па прыходзе на могілкі, адбываецца паход ў звонніцу і з удару ў звон, «акту буджэння», распачынаецца абрад. Сямьей абходзяць усе могілкі праліваючы салодкую воду і пакідаючы прысмакі. Потым некалькімі сем’ямі (вызначальна з аднога роду) збіраюцца асобна і памінаюць усех каго наведалі. Падчас Успення на могілкі адносяць гародніну, у падзяку за дапамогу ў вырошчванні ураджаю. Да родных на могілка павінны весці старэйшыя члены сем’яў. На восеньскія Дзяды зранку (да обеда) адзін прадстаўнік сям’і ідзе на могілкі да званіцы, звоніць і запрашае ўсіх сваіх блізкіх: «Ходзіце на обеды до нас, мы ўжо гатовыя, а вы ляжыце». Мясцовыя жыхары кажуць, што калі не паклічаш дзядоў на вячэру, то яны будуць цэлы год сніцца і пужаць. [1]
Remove ads
Значэнне
Гэта памінальная традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення ў сем’ях вяскоўцаў, якія лічаць памінанне памерлых родных сваёй каштоўнасцю. Лічыцца, што традыцыя кансалідуе мясцовую супольнасць і дазваляе вытрымоўваць камунікатыўныя функцыі на ўзроўні аграгарадка. Так сама традыцыя падтрымлівае сувязь мясцовых жыхароў са сваім мінулым.[1] Важлівым элементам, дазваляючым вызначаць кансалідуючыя функцыі і шлях жыцця абрду — з’яўляюцца могілкі, змешчаныя ў цэнтры аграгарадка.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads