Трансферазы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трансфера́зы[1] (ад лац.: transfere — пераносіць, пераводзіць) — асобны клас ферментаў, якія каталізуюць перанос функцыянальных груп і малекулярных рэшткаў ад адной малекулы да другой. Шырока распаўсюджаны ў раслінных і жывёльных арганізмах, удзельнічаюць у ператварэннях вугляводаў, ліпідаў, нуклеінавых і амінакіслот.
Рэакцыі, каталізуемыя трансферазамі, у агульным выпадку выглядаюць так:
- A-X + B ↔ A + B-X.
Малекула A тут выступае ў якасці донара групы атамаў (X), а малекула B з’яўляецца акцэптарам групы. Часта ў якасці донара ў падобных рэакцыях пераносу выступае адзін з каферментаў. Многія з каталізуемых трансферазамі рэакцый з’яўляюцца абарачальнымі.
Клас трансфераз налічвае больш за 450[1][2] ферментаў і падзяляецца на 8[1] падкласаў: трансферазы, якія каталізуюць перанос аднавугляродных, альдэгідных і кетонных астаткаў, ацыльных, гліказільных, алкільных і арыльных азотазмяшчальных, фосфаразмяшчальных і серазмяшчальных груп.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads