Трэцяе пакаленне гульнявых сістэм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эпоха 8-бітных прыставак з'яўляется трэцім пакаленнем гульнявых сістэм і першым пасля крізісу гульнявой індустрыі 1983 года, таксама пераход ад блоквай графікі да спрайтавай, які быў ключавым скачком у гульнявым дызайне. Некаторыя кансолі-папярэднікі таксама ўжывалі 8-бітныя працэсары, аднак «паводле бітаў» хатнія гульнявыя прыстаўкі сталі пазначацца пачынаючы з трэцяга пакалення. Гэта назва стала ўжывацца са з'яўленнем 16-бітных гульнявых кансоляў, што вызначала іх галоўнае адрозненне ад папярэдняга пакалення. Пад канец 3-га пакалення 8-бітныя кансолі састарэлі і ў графіцы, і ў вылічальнай моцы ў параўнанні з 16-бітнымі прыстаўкамі. Найбольш папулярнымі сістэмамі трэцяга пакалення сталі Nintendo Entertainment System, Sega Master System і Atari 7800.

Remove ads

Гульнявыя сістэмы

Гульнявая прыстаўка Famicom (скар. ад англ.: family computer — сямейны камп'ютар) стала надзвычай паппулярнай у Японіі. Праз два гады пасля выхаду Famicom кампанія Nintendo прэзентавала яе змененую версію, Nintendo Entertainment System, для Паўночнай Амерыці, дзе прыстаўка стала дамінуючым прадуктам на рынку электронных забаў і адыграла значную ролю ў адраджэнні відэагульнявой індустрыі. У дзевяностыг гадах XX стагоддзя падробныя копіі гэтай сістэмы наваднілі рынкі СНД і дазволілі іх жыхарам дакрануцца да відэагульнявой індустрыі.

Няглкедзячы на дамінаванне NES, на рынку прысутнічалі і іншыя папулярныя кансолі — Sega Master System (якая мела поспех у Бразіліі і Еўропе) і Atari 7800. Акрамя таго, у 1987 годзе ў Японіі пачаліся продажы прыстаўкі Sharp X68000,

У 8-бітную эпоху пабачылі свет першыя ролевыя камп'ютарныя гульні і двухмерныя гульні з відом «збоку», такія як Super Mario Bros. і Sonic the Hedgehog. Многія японскія гульні падчас лакалізацыі для амерыканскага рынку зведалі рэдагаванне і цэнзуру. У гэтым пакаленні былі выпушчаны першыя часткі многіх вядомых гульнявых серый. Сярод іх Super Mario Bros., Prince of Persia, The Legend of Zelda, Dragon Quest, Metroid, Mega Man, Metal Gear, Castlevania, Final Fantasy, Phantasy Star і Bomberman.

Гэтае пакаленне часта называюць першым, бо менавіта ў гэтую эпоху адбылося станаўленне гульнявой індустрыі ў яе сучасным выглядзе.

Першая кансольная вайна

У трэцім пакаленні NES была папулярнай гульнявой кансоллю ў свеце дзякуючы ранняму рэлізу і эксклюзіўнасці гульняў для яе (такую ўмову Nintendo ставіла распрацоўшчыкам праектаў для NES). Гэта адмоўна сказалася на колькасці старонніх распрацовак для Sega Master System.

Remove ads

Гульнявыя сістэмы трэцяга пакалення

Кансолі

Больш інфармацыі Назва, Famicom/NES ...

Звесткі аб продажах

  • Nintendo Entertainment System: 61,78 млн прыставак
  • Sega Master System: 11.8 млн.
  • Atari 7800: 3.77
Remove ads

Партатыўныя кансолі

Nintendo's Game & Watch дапамагла стварыць серыю партатыўных гульнявых кансоляў і выпускалася да 1991 года. Большасць гульняў Game & Watch пазней былі перавыдадзены на прыстаўках Nintendo.

Вядомыя гульні трэцяга пакалення

ператварылася ў серыю ў

  • Super Mario Bros. выпускалася разам з NES і стала самай прадаванай гульнёй за ўвесь час, аж да канца 2009.[5] Бясконцую колькасць перайманняў рабілі і ў наступных пакаленнях.
  • The Legend of Zelda ператварылася ў серыю ў 1986.
  • Metroid ператварылася ў серыю ў 1986.
  • Dragon Quest ператварылася ў серыю ў 1986, і ўтварыла асобны жанр у японскай культуры.
  • Final Fantasy стала серыяй у 1987.
  • Mega Man 2 была лепшай у серыі ад Capcom. Серыя будзе мець шэраг дадатковых хітоў на NES, і пазней некалькі паспяховых адгалінаванняў.

¹ Nintendo Wars была выпушчана ў Японіі ў часы 8-бітных кансоляў, але ў Паўночнай Амерыцы выйшла толькі падчас шостага пакалкння прыставак пад назвай Advance Wars.

Remove ads

Гд. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads