Тэльцкі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэльцкі замакmap
Remove ads

Тэльцкі замак (чэшск.: Zámek Telč) — замак у горадзе Тэльч.

Хуткія факты Тэльцкі замак, Краіна ...

Першае дакументальна пацверджанае згадванне пра замак адносіцца да 1335 года. Тады Тэльч належаў каралю Яну Люксембургскаму і яго сыну (пазней імператару Карлу IV). Праз чатыры гады Ян абмяняў Тэльч на памежны замак Банаў (знаходзіцца непадалёк ад горада Угерскі Брод), які належаў Ольдржыху III з Градца. З тых часоў да 1604 года ў замку панавалі Паны з Градца.

Дагэтуль у замку захоўваюцца багата ўпрыгожаныя драўляныя столі і каштоўныя інтэр'еры эпохі Рэнесансу, якія адносяцца пераважна да XVI стагоддзя. Надпісы на сценах выкананы галоўным чынам на чэшскай ці лацінскай мовах. Знадворку: «Лепш сціплы прыбытак пад сваім драўляным дахам, чым пад чужым». Унутры: «Блаславенне божае зыходзіць на багатых людзей».

Thumb
Замкавы двор
Thumb
Замкавы двор з капліцай

Паны з Градца ў канцы XVI стагоддзя не пакінулі пасля сябе мужчынскага нашчадства. У 1604 годзе апошняя прадстаўніца роду і спадчынніца ўсяго стану Луцыя-Отылія выйшла замуж за Вілема Славату з Хлума і Кошумберка, які падчас Пражскай дэфенестрацыі ў 1618 годзе ён быў выкінуты з акна Пражскага града. У 1691 годзе замкам валодаюць Ліхтэнштэйны з Кастэлькорна, бо ўнучка Вілема Славаты выйшла замуж за графа Ліхтэнштэйна-Кастэлькорн. Пасля смерці апошняга прадстаўніка гэтага роду ў 1761 годзе адзін са сваякоў Алаіз-Подстацкі аб'ядноўвае гербы абодвух родаў. Ліхтэнштэйн-Подстацкія валодаюць Тэльчам аж да 1945 года, калі яны былі высланы ў Аўстрыю.

У студзені 2007 г. замак Тэльча перамог у чэшскім конкурсе «Самы казачны замак Чэхіі». Унутры замка экскурсіі праводзяцца толькі ў суправаджэнні гіда.

Remove ads

Зноскі

  1. Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41593640'></a>
  2. Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41593640'></a>
  3. Památkový katalog NPÚ Праверана 26 лютага 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41593640'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads