Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў (нар. 27 мая 1954, в. Трылесіна Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (урач-хірург), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар сацыяльнай сферы). Працоўную дзейнасць пачаў лабарантам у Нава-Брашчынскай сярэдняй школе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом, загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Полацкай гарадской бальніцы, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання горада Полацка.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя» [2].
Зноскі
- ИСАЕВ ВЛАДИМИР МИХАЙЛОВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads