Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў
Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў (27 мая 1921, в. Колтава, Мсціслаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. З 1944 года на партыйнай і савецкай працы ў Мсціслаўскім раёне, з 1954 старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік» гэтага раёна. У 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1].
З 1981 года старшыня узбуйненага калгасу «26 з’езд КПСС». Пад яго кіраўніцтвам калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці лёну, мяса і малака ў Беларусі. У 1966 годзе калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Герой сацыялістычнай працы.
Зноскі
- Горностаев Владимир Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads