Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў
Remove ads

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў (УЦСПС) — орган прафесійных саюзаў СССР, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсімі савецкімі галіновымі прафсаюзамі. Савет прафсаюзаў быў створаны на 1-ым Усерасійскім з’ездзе прафсаюзаў у Петраградзе ў 1918 годзе. З самага свайго заснавання УЦСПС не валодаў незалежнасцю ад дзяржавы і выконваў дзяржаўныя функцыі рэгулявання працоўных адносін, а таксама аховы працы.

Хуткія факты Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў, Краіна ...

З першых гадоў існавання савецкай улады УЦСПС актыўна выступаў за адзінства міжнароднага прафесійнага руху. У 1921 УЦСПС ўдзельнічаў у стварэнні Чырвонага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. У 1945 годзе УЦСПС прыняў удзел у стварэнні Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.

У перыяд перабудовы быў аслаблены ідэалагічны кантроль КПСС, што дазволіла правесці 23 сакавіка 1990 года з’езд рэспубліканскіх прафсаюзаў РСФСР, які абвясціў адмову ад ідэй марксізму-ленінізму і стварэнне Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, якая аб’яднала большасць расійскіх галіновых прафсаюзаў і тэрытарыяльных прафаб’яднанняў[1].

Remove ads

Старшыні

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads