Усць-Коксінскі раён

муніцыпальны раён у Рэспубліцы Алтай, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia

Усць-Коксінскі раёнmap
Remove ads

Усць-Коксінскі раён або аймак (руск.: Усть-Коксинский район, паўднёваалт.: Кӧк-Суу аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі. Назва раёна ў перакладзе з паўднёва-алтайскай мовы: зялёная вада.

Хуткія факты Усць-Коксінскі раён, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Усць-Кокса.

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Алтай і ўваходзіць у горна-стэпавую зону. Плошча раёна — 12 958 км². На тэрыторыі раёна размешчана 439 азёр. Самыя буйныя — Тайменье, Мультынскія, Кучарлінскае — маюць значную даўжыню (2—5 км) і глыбіню да 30—50 м. На Катунскім хрыбце размешчаны 391 ледавік з агульнай плошчай 245 км².

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads