Уільям Генры Сьюард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Генры Сьюард
Remove ads

Уільям Генры Сьюард (англ.: William Henry Seward; 16 мая 1801, Нью-Ёрк — 10 кастрычніка 1872) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 24-ы дзяржаўны сакратар ЗША ў 1861—1869, паплечнік Аўраама Лінкальна. З яго імем звязаная купля Аляскі ў Расійскай імперыі.

Хуткія факты Уільям Генры Сьюард, 12-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Уільям Генры Сьюард нарадзіўся ў 1801 годзе, у Нью-Ёрку. Скончыў юрыдычны факультэт Юніён каледжа ў 1820 годзе. На працягу 11 гадоў быў адвакатам, пасля чаго заняўся палітыкай. У 1831 годзе Сьюард быў абраны сенатарам штата Нью-Ёрк, затым стаў яго губернатарам (1839—1842). У 1849 годзе выбраны ў Сенат ЗША ад штата Нью-Ёрк. Па сваіх поглядах Сьюард спачатку належаў да вігаў, а ў 1855 годзе далучыўся да рэспубліканцаў.

У 1860 годзе Сьюард спаборнічаў з Аўраамам Лінкальнам за прэзідэнцкі пост. Пасля перамогі Лінкальн, які ўмеў аб'ядноўваць намаганні людзей розных поглядаў дзеля дасягнення агульнай мэты, прапанаваў Уільяму Сьюарду пасаду дзяржаўнага сакратара. Сьюард пагадзіўся і быў прызначаны 5 сакавіка 1861 года.

Уільям Сьюард на пасадзе дзяржсакратара спрабаваў кантраляваць замежную палітыку ЗША, але поўнай свабоды Лінкальн яму не падаваў, таксама займаўся кіраўніцтвам дыпламатычнай дзейнасці дзяржавы. Сьюард спачатку недалюбліваў і недаацэньваў прэзідэнта, аднак пасля некалькіх гадоў сумеснай працы яны пачалі паважаць адзін аднаго і пасябравалі.

Сьюард прытрымліваўся антыанглійскіх і экспансіянісцкіх настрояў. Ён лічыў сваім палітычным настаўнікам шостага прэзідэнта ЗША Джона Адамса і падзяляў яго планы па афармленні адзінства Паўночнай Амерыкі.

Падчас барацьбы за прэзідэнцкае крэсла Сьюард выступіў з прамовай, у якой сцвярджаў, што лацінаамерыканцы, англічане і рускія сваёй дзейнасцю на Амерыканскім кантыненце толькі закладваюць асновы для будучых Злучаных Штатаў Амерыкі са сталіцай у горадзе Мехіка.

У ноч забойства Лінкальна (14 красавіка 1865) на Сьюарда таксама было здзейснена замах. Люіс Паўэл пранік у дом дзяржаўнага сакратара, уварваўся ў спальню і нанёс некалькі нажавых раненняў Сьюарду і яго старэйшаму сыну Фрэдэрыку, што прыйшоў бацьку на дапамогу. Пасля забойства шаснаццатага прэзідэнта ЗША Сьюард захаваў сваю пасаду ў адміністрацыі Эндру Джонсана.

Сьюард далучыў да ЗША Аляску. Сучаснікі недаацанілі куплю 1518800 квадратных кіламетраў (586.412 квадратных міль) зямлі за 7200000 долараў (гэта значыць 4,94 долара за квадратны кіламетр). Дзяржсакратар і прэзідэнт Эндру Джонсан падвяргаліся крытыцы прэсы. У цяперашні час Аляска ў апошні панядзелак сакавіка святкуе Дзень Сьюарда.

Пасля сваёй адстаўкі 5 сакавіка 1869 Уільям Генры Сьюард пераехаў у свой маёнтак у Абгарніце, дзе і памёр 10 кастрычніка 1872 года. У гонар яго названы горад і паўвостраў.

Remove ads

Зноскі

1. William Henry Seward // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. William H. Seward // GeneaStar

3. William Henry Seward // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Goodwin D. K. Team of Rivals: The Political Genius of Abraham LincolnSimon & Schuster, 2005.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads