Фазіль Абдулавіч Іскандэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фазіль Абдулавіч Іскандэр
Remove ads

Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — рускі пісьменнік.

Хуткія факты Фазіль Іскандэр, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.

Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур'ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.

Цяпер жыве ў Маскве.

Remove ads

Творчасць

Пісаў у асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.

Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).

Бібліяграфія

• 19731988 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема)
• 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесці

• 1966 — Сузор'е Казлатура (Созвездие Козлотура)
• 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
• 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў

• 1957 — Горныя сцежкі (Горные тропы)
• 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)
Remove ads

Зноскі

1. Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Fasil Abdulowitsch Iskander // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. L’écrivain Fazil Iskander est mort / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads