Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР
факультэт БДУІР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР (ФКСІС БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, з факультэта аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, які быў створаны разам з Мінскім радыётэхнічным інстытутам і які з’яўляўся папярэднікам сучаснага ФКСІС. У 1980 годзе факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі быў рэарганізаваны і падзелены на два факультэты — факультэт вылічальнай тэхнікі і факультэт аўтаматызацыі кіравання. У 1995 годзе факультэт вылічальнай тэхнікі быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарных сістэм і сетак.[1]
Падзеі 2020 года
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты ўніверсітэта падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].
Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні[3].
Remove ads
Склад факультэта
Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Вышэйшай матэматыкі
 - Інфарматыкі
 - Праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій
 - Электронных вылічальных машын
 - Электронных вылічальных сродкаў
 - Фізікі
 - Філасофіі
 
Дэканы
- Аляксандр Яфімавіч Ляўсенка (1980–1982)
 - Марына Міхайлаўна Лукашэвіч (?-2020)
 - Наталля Баброва (2020—2022)
 - Сяргей Мікалаевіч Несцярэнкаў (з 2022)
 
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads