Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Remove ads
Апісанне
Гісторыя факультэта пачынаецца з 1 верасня 1991 года, калі ў структуры ўніверсітэта быў створаны факультэт дашкольнага выхавання.
Факультэт цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі, установамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і Віцебскай вобласці, а таксама з Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» (Украіна), Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Д. Ушынскага (Расія), Смаленскім гуманітарным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інстытутам псіхалогіі і сацыяльнай работы.
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца лідарам у падрыхтоўцы практычных псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце і сацыяльных педагогаў у Віцебскім рэгіёне[1].
Remove ads
Кафедры
- Кафедра псіхалогіі
- Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы
Спецыяльнасці
На факультэце аб’ядналіся спецыялісты трох сфер:
- спецыялісты па сацыяльнай рабоце,
- сацыяльныя педагогі,
- псіхолагі.
Дэканы
- Сяргей Анатольевіч Матораў (з 1994)
Зноскі
- ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАЙ ПЕДАГОГІКІ І ПСІХАЛОГІІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 4 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads