Фотавальтаічны эфект
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фотавальтаічны эфект (фотагальванічны эфект) — хімічная і фізічная з’ява, характарызуецца ўзнікненнем напружання або электрычнага току ў рэчыве пад уздзеяннем святла[1]. Упершыню яго назіраў французскі фізік А. Э. Бекерэль у 1839 годзе[2].
Фотавальтаічны эфект напрамую звязаны з фотаэлектрычным эфектам, аднак, гэта розныя працэсы. Пры трапленні святла на паверхню рэчыва, электроны ў асноўным стане паглынаюць энергію фатона і, узбуджаючыся, пераходзяць на новы энергетычны ўзровень, дзе становяцца свабоднымі. Свабодныя электроны перамяшчаюцца пад дзеяннем унутранага электрычнага поля (патэнцыял Гальвані) да анода. Дадатны зарад, які ўраўнаважвае адмоўны зарад свабодных электронаў, называецца дзіркаю і, адпаведна, перамяшчаецца да катода. Працэс, у якім два фатона паглынаюцца адначасова, называецца двухфатонным фотавальтаічным эфектам.
Фотавальтаічны эфект выкарыстоўваецца для вымярэння інтэнсіўнасці падаючага святла (напрыклад, у фотадыёдах) або для атрымання электрычнасці ў сонечных батарэях. З-за розніцы ў структуры рэчываў адрозніваюць фотавальтаічны эфект у неарганічных крышталічных структурах, напрыклад, у крамянёвых крышталічных батарэях, і палімерных паўправадніках у палімерных сонечных батарэях.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads