Фёдар Апанасавіч Бачыла
партызан, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Апанасавіч Бачы́ла[2], або Хведар Бачыла (21 студзеня 1924, в. Бардзілаўка, Мінскі раён — 25 лістапада 1992[2]) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік дыверсійнай групы, якая падарвала 28 варожых эшалонаў. Журналіст[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1974)[3][2].
З ліпеня 1941 года — сувязны Мінскага камуністычнага падполля, партызанскага атрада імя Варашылава, са жніўня 1943 года камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Лазо 3-й мінскай брыгады імя Будзёнага. У 1945—1946 гадах — камсорг ЦК УЛКСМ. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948). З 1949 года — у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена»[3].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads