Фёдар Паўлавіч Коршунаў

беларускі фізік паўправаднікоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Паўлавіч Коршунаў
Remove ads

Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар.15 мая 1934, вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984).

Хуткія факты Фёдар Паўлавіч Коршунаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча ВПС  (руск.) (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў.

У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986).

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 425. — ISBN 985-11-0144-3 Праверана 21 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>
  2. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 88 (27698). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X; 1990-7648 Праверана 21 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13029391'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2666654'></a>
  3. https://nasb.gov.by/bel/members/chleny-korrespondenty/korshunov.php — 2023. Праверана 21 студзеня 2024.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads