Храм Клімента Папы Рымскага (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Храм Свяшчэннапакутніка Клімента, Папы Рымскага (Царква Клімента Рымскага, Свята-Кліментаўскі храм, храм Спаса Праабражэння) — праваслаўны храм у раёне Замаскварэчча горада Масквы, на скрыжаванні Кліментаўскага завулка і Пятніцкай вуліцы. Адносіцца да Маскварэцкага благачыння Маскоўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Найбуйнейшы храм Замаскварэчча.
Галоўны пасад асвечаны ў гонар Праабражэння Гасподняга, таму другая назва царквы — храм Спаса Праабражэння. Асвечаны ў імя Клімента Рымскага, Пятра Александрыйскага, Мікалая Цудатворца і ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Першы мураваны храм на гэтым месцы датуецца 1657 годам. У 1662 годзе думны дзяк Аляксандр Дураў перабудаваў храм з трыма прыдзеламі: Праабражэння Гасподняга, Знака і Свяціцеля Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Храм быў перабудаваны і асвечаны ў 1720 годзе, затым у 1756—1758 гадах да яго дабавілі трапезную і званіцу. У 1762 годзе прыхаджане атрымалі дазвол на разбурэнне галоўнага аб'ёму старога храма, і да 1769 года на сродкі купца Кузьмы Мацвеева быў завершаны пяцівежавы барочны храм, які дайшоў да нашых дзён. Аўтарства храма не ўстаноўлена.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads