Царква міру ў Явары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква міру ў імя Святога Духа (польск.: Kościół Pokoju p.w. Świętego Ducha; ням.: Friedenskirche "Zum Heiligen Geist") — драўляны лютэранскі храм у польскім горадзе Явары, уваходзіць у лік найбольш значных рэлігійных збудаванняў Ніжнесілезскага ваяводства.
У 2001 годе ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Польшчы.
Згодна з рашэннем Вестфальскага міру 1648 года сілезскім лютэранам быў дадзены дазвол пабудаваць тры так званыя «храмы міру» ў гарадах Глогаў, Свідніца і Явар.
Але былі накладзены значныя абмежаванні: не было дазволена выкарыстоўваць пры будаўніцтве каменне і цэглу, дазволена было выкарыстоўваць толькі дрэва, гліну і салому.
Таксама было забаронена будаўніцтва веж і званіц, а таксама выкарыстанне званоў. Месца, на якім павінна было размяшчацца збудаванне, павінна было размяшчацца па-за межамі гарадскіх сцен. Будаўніцтва не павінна было цягнуцца больш за год. Будаўніцтва павінна было весціся за кошт сродкаў мясцовых абшчын.
Храм у Явары быў пабудаваны ў 1654 і 1655 гадах па праекту Вроцлаўскага архітэктара Альбрэхта фон Себіша. Будынак мае даўжыню 43,5 м, шырыню 14 м і вышыню 15,7 м, а плошчу 1180 м². Храм умяшчае каля 5500 чалавек.
Інтэр’ер храма атачаюць чатыры паверхі эмпор. Мастацкае афармленне інтэр'ера было створана Геогем Флегелем у 1671—1681 гадах. На карцінах адлюстраваны галоўным чынам біблейскія матывы. На другой эмпоры адлюстраваны 72 сцэны з Новага Запавету, на чацвёртай — 71 сцэна са Старога Запавету. На першай і трэцяй эмпоры адлюстраваны геральдычныя шчыты шляхты з наваколляў горада Явара.
Дзякуючы Альтрантштэцкаму дагавору 1706 года ў пачатку XVIII стагоддзя была дабудавана званіца.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads