Цэнтральны Сулавесі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтральны Сулавесі
Remove ads

Цэнтральны Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tengah) — правінцыя ў цэнтры і на поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 61 841,29 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 839 290 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Палу.

Хуткія факты Цэнтральны Сулавесі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Правінцыя Цэнтральны Сулавесі займае 36,47% ад усёй плошчы вострава Сулавесі. Акрамя таго, у склад правінцыі ўваходзіць марская прастора агульнай плошчай 193 923,75 , на якой месціцца 21 140 дробных астравоў і рыфаў. На асноўнай частцы пераважае горная мясцовасць вулканічнага паходжання. Каля 59,9% мясцовасці мае нахіл болей за 40°. 25,9% зямель знаходзяцца на вышыні болей за 1001 м. На тэрыторыі правінцыі знойдзены такія карысныя выкапні, як нафта, прыродны газ, чырвоны граніт, мармур, вапняк, гіпс, золата і інш.

Вадазбор шматлікіх рэк падзяляецца на 4 асноўныя басейны. У правінцыі існуе 13 азёр. Найбуйнейшае возера Поса займае плошчу 36235,78 га.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах блізкі да умеранага. У раёне Палу сярэднегадавая тэмпература складае +27,7 °C. З кастрычніка да сакавіка цягнецца сезон мусонаў. Даліна каля Палу — самае засушлівае месца Інданезіі. Гадавая колькасць ападкаў тут рэдка перавышае 400 мм. Аднак у гарах дастаткова вільготна (каля 70%) нават у сухі сезон.

Remove ads

Насельніцтва

Рост насельніцтва Цэнтральнага Сулавесі па гадах:

1971198019901995200020102014
913662128963517113271938071221843526350092839290

Этнічны склад вельмі стракаты. Цэнтральны Сулавесі насяляюць прадстаўнікі такіх народаў, як каілі, бугі, баджа, гарантала і інш. Большасць вернікаў спавядае іслам (76,6%).

Эканоміка

Сельская гаспадарка — найбольш развітая галіна эканомікі правінцыі Цэнтральны Сулавесі. Асноўнымі пастаўшчыкамі сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляюцца малыя сялянскія гаспадаркі, якія звычайна не маюць канкрэтнай спецыялізацыі, буйныя плантацыйныя гаспадаркі, дзе вырошчваюць такія таварныя культуры, як гевея, какава, кава, перац, кеш'ю, гваздзіковае дрэва, ваніль, тунг і г. д., а таксама жывёлагадоўчыя фермы. Рыбалоўства мае важнае значэнне не толькі для жыхароў прыбярэжнай зоны, але і ўнутраных раёнаў. У 2010 г. рыбаловы здабылі 141 072, 49 тон рыбы і іншых морапрадуктаў, у той час як штучнае вырошчванне дазволіла забяспечыць гаспадарку 795 166,7 тонамі морапрадуктаў. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі харчовымі прадпрыемствамі, здабычай золата і будаўнічых матэрыялаў. Развіваецца турызм.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads