Чамярычына (археалагічны помнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чамярычына — археалагічны помнік: гарадзішча каля в. Чамярычына (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). Размешчана за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзгорку, які мае назву Замак.

Апісанне

Належала плямёнам днепра-дзвінскай культуры і датуецца IV ст. да н. э. — III ст. н.э. Мае авальную пляцоўку памерам 35 х 55 м, якая абкружана валам вышынёй да 2,5 м і ровам глыбінёй 1,6 м. Помнік знойдзены К. П. Шутам у 1968 годзе. Знойдзена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, каменныя свідраваныя сякеры, касцяное долата, жалезны серп, шыла, фрагмент тыгля і іншыя рэчы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. ГАРАДЗІШЧА КАЛЯ ВЁСКІ ЧАМЯРЫЧЫНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2017. Праверана 3 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads