Шаста (акруга)
акруга ў ЗША, штат Каліфорнія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́ста (англ.: Shasta County) — акруга на поўначы штата Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва акругі — 177 223 чалавекі (перапіс 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Рэдынг.
Remove ads
Гісторыя
Шаста — адна з акруг, утвораных першапачаткова пры стварэнні штата Каліфорнія ў 1850 годзе. У 1852 годзе частка тэрыторыі акругі была аддзелена і ўтварыла новую акругу — Сіскію; у 1956 годзе ад Шасты аддзялілася акруга Ціхама. Акруга была названа па назве гары Шаста (цяпер знаходзіцца ў межах акругі Сіскію).
Геаграфія
Агульная плошча — 9960 км², з якіх 9780 км² — суша і 190 км² (1,9 %) — водныя паверхні. Горы атачаюць акругу з захаду, поўначы і ўсходу. Рака Сакрамента сцякае з гор на поўначы і перасякае цэнтральную частку акругі, накіроўваючыся да даліны Сакрамента на поўдні. На тэрыторыі акругі часткова размешчаны нацыянальны лес Шаста-Трыніці і нацыянальны парк Ласен-Ваўканік. Акрамя таго, у межах акругі знаходзіцца буйное вадасховішча Шаста.
У акрузе Шаста размешчаны 3 гарады: Андэрсан, Рэдынг і Шаста-Лэйк.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads