Шыяшкотан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шыяшкотан[1] (руск.: Шиашкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 90 км²[2]. Ненаселены.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Шыяшкотан уяўляе сабою два вулканічныя масівы з вяршынямі 938 м і 828 м. Яны злучаны перасмыкам каля 0,9 км шырынёй. Найбольшы вулкан Сінарка з’яўляецца актыўным. Узбярэжжа раздзелена скаламі. Паўночна-ўсходняя гарыстая частка (паўвостраў Чупрова) па плошчы пераўзыходзіць паўднёва-заходнюю (паўвостраў Ніканава). У гарах шмат ручаёў і невялікіх рэчак, ёсць вадаспады і балоты.
Remove ads
Прырода
Расліннасць, характэрная для тундры, прадстаўлена травамі, грыбамі, мохамі, нізкімі ягаднымі хмызнякамі, вольхай. Ля берага густыя зараснікі ламінарыі.
На востраве шмат лісіц, грызуноў, птушак. Часам на беразе для адпачынку спыняюцца ластаногія.
Гісторыя
Назва вострава паходзіць ад тубыльцаў-айнаў і перакладаецца як «паселішча ламінарыі». У XVIII ст. тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Шыяшкотан выказвалі Японія і Расія. Паводле дагавора 1855 г., ён перайшоў пад кантроль Расіі.
У 1875 г. падчас чарговага вывяржэння вулкана вёска айнаў была зруйнавана, а яе насельнікі пакінулі радзіму. У тым жа годзе востраў быў перададзены ў валоданне Японіі.
У 1945 г. Шыяшкотан далучаны да РСФСР. Некаторы час на ім знаходзілася рыбацкае паселішча Макараўка і памежная застава. Рэшткі будынкаў захаваліся да нашых дзён.
Зноскі
- Напісанне ў адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads