Элемент D
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элемент D (таксама R20, 373, BA-30, Mono, UM 1) — тыпаразмер гальванічных элементаў (батарэек) шырокага прымянення.


Станоўчы кантакт мае выступ або выпукласць.
Гісторыя
Элементы такога тыпу прапанавала ў 1898 годзе кампанія Eveready Battery Company (пераназваная пасля ў Energizer). Гэтая батарэйка стала адной з першых у шэрагу 1,5-вольтавых элементаў, якія карыстаюцца папулярнасцю па сённяшні дзень.
СССР
У СССР такія элементы мелі абазначэння 1-КС-У3 (да пачатку 1960-х гг.)[1], 373 (гандлёвая марка «Сатурн», «Марс», «Арыён М»[2], «Прамень»[3]), і ў вугальна-цынкавым выкананні каштавалі 17 капеек (у бляшаным кажусе — 30 капеек).
ЗША
У ЗША да таго як больш меншыя элементы сілкавання сталі больш распаўсюджанымі, элементы D былі шырока вядомыя як ліхтарныя батарэйкі. Ваеннае абазначэнне гэтай батарэі ў ЗША было BA-30 (яшчэ да Другой сусветнай вайны).
У 2007 годзе на батарэі D прыходзілася 8% продажаў шчолачных першасных батарэй (у колькасным выражэнні) у ЗША.
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
Вобласць прымянення
Ужываецца ў найбольш энерганагружаных пераносных электрапрыборах, такіх, як пераносныя магнітолы, рацыя, лічыльнікі Гейгера ці магутныя ручныя ліхтары. Таксама гэтыя элементы ўжывалі ў электрычных прыладах, спажывальных малую магутнасць, але якія павінны ад аднаго элемента (або камплекта элементаў) працаваць доўги час: буйныя радыёпрыёмнікі, гадзіннікі.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads