Юзаф Валовіч (староста лінгоўскі)
(пам. 1779) маршалак земскі гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Валовіч (? — 1779) — дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юрыя Валовіча.
Гарадзенскі гродскі суддзя ў 1756—1764 гг., цівун гандынскі ў 1760—1765 гг., у 1751—1764 гг. згадваецца старостам лінгоўскім, падстароста гарадзенскі ў 1764—1765 гг., падкаморы гарадзенскі ў 1765—1772 гг., гарадзенскі маршалак у 1772—1779 гг.
у 1765 г. «па гнядым кані з усёй амуніцыяй як на вайну» ставіўся на попіс гарадзенскай павятовай харугвы з Гожскай парафіі.
Памёр у 1779 годзе.
Remove ads
Сям’я
У першым шлюбе з Марыянай з Міхневічаў.
З 1764 года ў другім шлюбе з Юстынай з Юндзілаў, якая ў першым шлюбе была з Самуэлем Антоніем Скірмунтам, лоўчым гарадзенскім у 1730—1757 гг. i падстаростам судовым у 1748—1757 гг.
Меў сыноў:
- Бенедыкт Валовіч (? — ?), суддзя земскі жамойцкі і староста лінгоўскі.
- Антоній Валовіч (1750—1822), харунжы надворны літоўскі, войскі гарадзенскі, кашталян мерацкі.
- Міхал Валовіч (? — 1817), цівун бяржанскі і староста хвейданскі.
А таксама трох дачок:
- Казіміра, у першым шлюбе з Юзафам Калясантым Валовічам, пасля разводу з ім у шлюбе з Тамашам Валовічам.
- Бальбіна, замужам за N Яленскім, пісарам мазырскім. У 1759 г. запісалася ў кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўнмка пры езуіцкім касцёле у Горадні: «W. Jmsc P. Bałbina Wołowiczowna».
- N, замужам за Лукашам Валовічам.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads