Юрый Георгіевіч Амбразевіч
беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.
У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.
У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.
З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.
10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
27 сакавіка 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле.[3] 22 мая 2025 года атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г. Рым, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве.[4]
Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае двух дзяцей.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads