Ягор Канстанцінавіч Сідараў

Беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягор Канстанцінавіч Сідараў (18 чэрвеня 2004, Віцебск, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік «Сан-Дыега Галз».

Хуткія факты Ягор Канстанцінавіч Сідараў, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 2004 года ў Віцебску[1]. Выхаванец хакейнага клуба «Віцебск». Таксама выступаў за маскоўскі «Спартак» 2004 года нараджэння, а таксама за самарскія «Крылы Саветаў» на двух маладзёжных турнірах[2].

У сезоне 2019/2020 выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі за клуб «Мінскія зубры», які ў тым сезоне заняў другое месца. У наступным сезоне быў членам юніёрскай зборнай Беларусі, разам з якой Егор выступаў у Беларускай Экстраліге, а таксама на юніёрскім чэмпіянаце свету ў ЗША, дзе каманда заняла 6 месца. На тым турніры малады нападнік правёў 5 гульняў, у якіх набраў 5 выніковых балаў.[1][2] Менавіта на юніёрскім чэмпіянаце свету Ягора заўважылі мясцовыя скаўты і прапанавалі яму гуляць у мясцовых юніёрскіх лігах[3].

У 2021 годзе пачаў выступаць у Заходняй хакейнай ліге (ЗХЛ) за «Саскатун Блэйдз». У тым жа годзе разам з маладзёжнай зборнай Беларусі заняў першае месца ў групе А на маладзёжным чэмпіянаце свету (1-ы дывізіён) у Даніі. На тым турніры за 5 гульняў Ягор забіў 2 шайбы і аддаў адну выніковую перадачу.[1]

За час гульні ў ЗХЛ Ягор называўся «галоўным беларускім юніёрам у Канадзе»[4], не раз прызнаваўся лепшым гульцом тыдня[5][6] і месяца[7], займаў лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгах па розных паказчыках[8][9], а таксама не раз афармляў хет-трыкі ў матчах[10]. Эксперты сайта eliteprospects.com характарызавалі яго як «адного з лепшых гульцоў лігі», адзначаючы якасці, якія, на іх думку, вельмі дапамогуць маладому гульцу ў НХЛ[11]. У сезонах 2022/2023 і 2023/2024 быў самым лепшым бамбардзірам каманды, а таксама другім па набраных ачках[12][13].

У 2023 годзе быў абраны на драфце НХЛ у 3-м раўндзе пад агульным 85-м нумарам клубам «Анахайм Дакс». Ён стаў трэцім беларускім гульцом, задрафтаваным «Анахаймам», пасля Руслана Салея і Віталя Козела.[9][14] 3 красавіка 2024 года падпісаў з «Анахайм Дакс» кантракт на 3 гады як навічок. Выданне McKeen's Hockey паставіла Ягора Сідорова на сёмае месца ў рэйтынгу перспектыў клуба «Анахайм Дакс»[15].

У сезоне 2023/2024 хакеіст правёў 59 матчаў у АХЛ, дзе набраў 34 (17+17) балы і трапіў топ-5 снайпераў клуба.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Турнір ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads