Ягор Пятровіч Шчалканаў
беларускі паралімпійскі плывец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Пятровіч Шчалканаў (нар. 11 чэрвеня 2001, Брэст) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы.
Remove ads
Біяграфія
Займаецца плаваннем з 2012 года. Яго правая нага з нараджэння недаразвітая ніжэй за калена, таму ён носіць пратэз[1]. Трэніраваўся ў Брэсце, з 2016 года — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Г. А. Вішнякова. Выступае ў катэгорыях S9, SB9, SM9.
У 2016 годзе на Сусветных юнацкіх гульнях IWAS у Празе заваяваў два залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 м брасам і срэбра на дыстанцыі 50 м вольным стылем[1].
На Чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне заняў 9 месца ў заплыве на 100 м батэрфляем. Выступаў на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50 і 100 м — вольны стыль, 100 м — батэрфляй і 200 м — комплекснае плаванне, дзе заняў 5, 12, 18 і 8 месцы адпаведна.
У 2021 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Фуншале заваяваў два бронзавыя медалі ў плаванні батэрфляем і на спіне на дыстанцыі 100 м, заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і пятыя месцы на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем.
Удзельнік XVI летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, дзе ў фінальным заплыве на 100-метроўцы на спіне заваяваў срэбны медаль, а таксама заняў 4 месца ў комплексным плаванні на дыстанцыі 200 м, 7 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 8 месца на 50 м вольным стылем[2].
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту на кафедры спартыўнага менеджмента.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022)[3].
Зноскі
- Брестский парень завоевал три медали и надеется доплыть до Токио (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (13 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- Егор ЩЕЛКАНОВ: «Когда увидел видео заплыва, стало обидно, что не дотянулся до золота» (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (4 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads