Ямайка (праліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. З’яўляецца працягам Наветранага праліва ў напрамку на паўднёвы захад[1].

Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна ў 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве размяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².
Размяшчаючыся ў прыкладна 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка з’яўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Еўропы і ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, якія накіроўваюцца ў Ціхі акіян[3].
Remove ads
Зноскі
- Jamaica Channel (strait, West Indies) — Britannica Online Encyclopedia
- CIA World Factbook Архівавана 24 снежня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
