Ян Амос Каменскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Амос Каменскі
Remove ads

Ян Амос Каме́нскі (правільна Ян А́мас Ко́менскі, чэшск.: Jan Amos Komenský; 28 сакавіка 1592 — 15 лістапада 1670, Амстэрдам) — чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Ян Амос Каменскі, Дата нараджэння ...
Thumb
Мемарыяльная дошка ў гонар Каменскага на будынку былога Герборнскага ўніверсітэта

Пасля вучобы ў Герборнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах выкладаў у брацкіх школах на радзіме (1614—1620). Жорсткія рэлігійныя ганенні прымусілі яго весці вандроўніцкае жыццё. У 1628 г. ён назаўсёды пакінуў Чэхію і пасяліўся ў польскім горадзе Лешна, дзе актыўна займаўся педагагічнай і навуковай работай, быў рэктарам гімназіі. Яго творы набылі еўрапейскую вядомасць, і ён быў запрошаны ў Англію, Швецыю, Венгрыю.

З 1656 г. Каменскі зноў, як выгнаннік, хаваўся ў Галандыі. Тут выдадзены збор яго педагагічных прац, што ўключаў «Матчыну школу», «Вялікую дыдактыку», «Пансафічную школу», «Свет, які бачым ў малюнках» і іншае.

Краевугольным каменем педагагічнай сістэмы Каменскага з’яўляецца ідэя «пансофіі» — усеагульнага і ўсёабдымнага навучання і выхавання дзяцей любых саслоўяў, нацыянальнасцей, рас. Ён быў ўпэўнены, што правілы і сродкі педагогікі неабходна заўсёды ўзгадняць з прыроднымі законамі жыццядзейнасці чалавека і клапатліва ўдасканальваць, памнажаць тое, што закладзена ў ім ад прыроды. Выкладаць трэба на роднай мове, спалучаць навучанне з карыснай працоўнай дзейнасцю. Асноўнымі прынцыпамі дыдактыкі як адзінай тэорыі навучання, адукацыі і выхавання ён лічыў нагляднасць, паслядоўнасць, непарыўнасць і сістэмнасць. Прызначэнне школы бачыў у падрыхтоўцы актыўных, разняволеных, свабодных, смелых людзей. Пры гэтым галоўным сродкам выхавання лічыў перакананне, а не прымус. У творы «Адзіна неабходнае» адстойваў ідэю ўсеагульнага міру і мірнай садружнасці народаў, знішчэнне войнаў і гвалту на зямлі.

Remove ads

Зноскі

1. Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 27 чэрвеня 2016.

2. Jan Amos Comenius — 2009.

3. Johann Amos Comenius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads