Яніна Уладзіміраўна Мелехава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яніна Уладзіміраўна Мелехава (народж. Буйко); (нар. 9 сакавіка 1985, Барысаў) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Барысаве. Бацька — тэатральны рэжысёр, маці — балетмайстар. У 2006 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», майстэрня Ф. С. Варанецкага[1].
У 2006—2007 актрыса ў «Тэатры на Пакроўцы». З 2008 года — актрыса Маскоўскага музычнага тэатра для дзяцей і моладзі «Экспромт»[2].
З 2009 года — педагог па харэаграфіі і акцёрскаму майстэрству ў студыі эстэтычнага выхавання пры тэатры «Экспромт».
З 2018 года ў «Тэатры Луны» выконвае ролю Мэрылін Манро — «Трагедыя маленькай дзяўчынкі» (реж. Яніна Мелехава) и Лілю Брык — мюзыкл «Маякоўскі» (реж. Ал. Рыхлаў)[3][4].
Аўтар тэатральных асветніцкіх праектаў[5].
З 2004 года пачала здымацца ў кіно, — з поспехам дэбютавала ў карціне «Тэрыторыя супраціўніцтва. Вайна» («Беларусьфільм»). У 2008 знялася ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі»[6][7]. У рэкламе «Мегафона» адыграла Мэрылін Манро (2018).
Аб цяперашняй акцёрскай прафесіі выказваецца так
Зараз на кастынгу чакаюць ужо гатовага артыста: вось зойдзе чалавек, і адразу будзе зразумела, што гэта «наш герой». А нешта спецыяльна выцягваць з артыста ніхто не будзе. Ёсць акцёры, у якіх настолькі яркая індывідуальнасць і знешнасць, што ім цяжка мяняцца. Нават калі яны згуляюць не ўласцівую ім ролю, гэта не стане глабальным пераўвасабленнем. У мяне, на шчасце, атрымліваецца. Гэта і плюс, і мінус. Для гэтага і ёсць самопробы, якія я люблю… Для развіцця кіно ўсё ж такі вельмі важная прадзюсарская думка, масавасць, акупнасць. Таму што кіно — гэта ў прынцыпе вельмі дорага. І, на жаль, тэатр таксама пераходзіць на гэтыя прынцыпы. У выніку ў тэатр ужо пачалі трапляць, скажам так, слабаватыя акцёры, і нават без акцёрскай адукацыі. Вядома, гэта вельмі дзіўна, калі клічуць якога-небудзь акцёра, кіруючыся тым, колькі ў яго падпісчыкаў у сацсецях. У мяне, напрыклад, было нават два выпадкі, калі за адну і тую ж ролю з-за колькасці падпісчыкаў у «Инстаграме» я атрымлівала ганарар у шэсць разоў менш, чым іншая актрыса.{канец цытаты|[8]
Remove ads
Сям’я
Муж — бізнэсмэн Максім Гарачаў. Дачка Ганна-Марыя.
Тэатр
Тэатр на Пакроўцы:
- «Жаніцьба» — дзеўка, служанка, рэж. С. Арцыбашаў
 - «Гора ад розуму» — князёўна, рэж. С. Арцыбашаў
 
Маскоўскі музычны тэатр для дзяцей і моладзі «Экспромт»:
- Марыя Валконская («Зімовы вечар з Пушкіным»)
 - Ліза («Пікавая дама»)
 - Наталля («Спадарожнікі»)
 - Шура Азарава («Даўным-даўно»)
 - Надзея фон Мек («Італьянскі вечар»)
 - Фаціма («Алі-Баба і 40 разбойнікаў»)
 - Бураціна («Залаты ключык»)
 - Бетхен («Чаравічкі для Папялушкі»)
 - Арлекін («Залаты ключык»)
 - Сяброўка («Маша і Мядзведзь»)
 - Балерына («Алавяны салдацік»)
 - Яшчарка («Меднай горы Гаспадыня»)
 - Лебяда («Машкіны сны»)
 - Ведзьма Імшыстая («Прыгоды Майстры Гнома»)
 
Фільмаграфія
- 2004 Дзікія звяры свету (кароткаметражны)
 - 2004 Тэрыторыя супраціву (Каця)
 - 2005 Колер кахання (кароткаметражны (служанка)
 - 2005 Я памятаю (студэнтка-мастачка)
 - 2007 Ваш гонар (эпізод)
 - 2008 Стылягі (дзяўчына-стыляга)
 - 2010 Новае жыццё шпіка Гурава. Працяг (Насця)
 - 2011 Запіскі экспедытара Тайнай канцылярыі (2-я куртызанка)
 - 2011 Паляўнічыя за дыяментамі (дзяўчына ў кватэры Буряце)
 - 2013 Вірт: гульня не па-дзіцячы (Таня)
 - 2013 Кулагін і партнёры (эпізод)
 - 2013 АСА (тэлесерыял) (эпізод)
 - 2015 Медсястра (Каця-дельтапланеристка)
 - 2016 Паміж нот, або тантрычная сімфонія (Юля)
 - 2017 Тэрыторыя (тэлесерыял, 2017) (Каця, эксперт-крыміналіст)
 - 2019 Адвакат Ардашаў (Ізабэла Іванаўская)
 - 2019 Растоў (тэлесерыял) (Валерыя Арловіч, чэкістка)
 - 2020 Балабол-4 (тэлесерыял) (Аліса)
 - 2020 Назад у стэп да сарматаў (Нінка)
 
Remove ads
Прэміі
- 2005 — Прыз за лепшую жаночую ролю ў х/ф «Тэрыторыя супраціву» на V Беларускім Нацыянальным кінафестывалі.
 - 2006 — Прыз за лепшую жаночую ролю ў х/ф «Тэрыторыя супраціву» на Міжнародным кінафестывалі ім С. Герасімава.
 - 2006 — Прэмія прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
 - 2015 — Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Тэатральныя асамблеі» у намінацыі: літаратурна-драматычная.
 - 2016 — Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Тэатральныя асамблеі»: сучасная харэаграфія.
 
Remove ads
Зноскі
- Личность в искусстве с Марией Третьяковой: В гостях актриса театра и кино Янина Мелехова. Mradio (5 красавіка 2019).
 - Янина Мелехова. Московский музыкальный театр «Экспромт».
 - Янина Мелехова(недаступная спасылка). Театр Луны. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020.
 - Янина Мелехова, актриса: история Синатры и Монро запала мне в душу, и я решила дать ей жизнь. Time Out (6 сакавіка 2019).
 - Янина Мелехова: «Как зритель, и как актриса отдаю предпочтение просветительским проектам». ИНТЕРВЬЮ. Люди и события.
 - Янина Мелехова. Vokrug.tv.
 - Премьера фильма Б. Грачевского продолжила ряд мероприятий в рамках Года культуры в Беларуси и Года кино в России(недаступная спасылка). Посольство Республики Беларусь в Российской Федерации (7 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020.
 - Бродский, Виталий.. Янина Мелехова: «Обнажаюсь перед камерой свободно, но смотреть потом иногда стесняюсь». Woomen Hit (16 красавіка 2020).
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads