Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі
Remove ads

Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі (укр.: Ярослав Володимирович Ракицький; нар. 3 жніўня 1989, Пэршатравэнск, Днепрапятроўская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца данецкага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2018).

Хуткія факты Яраслаў Ракіцкі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Маці працавала школьнай настаўніцай, потым трэнерам па фітнесе. Бацька працуе на шахце ў Першатравенску. Дзед і дзядзька займаліся футболам на аматарскім узроўні. Малодшая сястра Дар’я прафесійна займаецца тэнісам.

Яраслаў Ракіцкі аматар творчасці Міхаіла Круга, любімыя песні «Кольшчык» і «Споведзь».

За час выступленняў у складзе зборнай Украіны, Ракіцкі ніколі не спяваў гімн Украіны. Адкрыта падтрымліваў «жыхароў Данбаса» і сімпатызаваў кіраўніцтву ДНР.[4][5][6]

У сакавіку 2022 года па сямейных абставінах пакінуў санкт-пецярбургскі «Зеніт»[7]. У ліпені 2022 года афіцыйна стаў іграком турэцкага клуба «Адана Дэмірспор»[8], пакінуў клуб па пагадненні бакоў у снежні 2022 года.

У студзені 2023 года вярнуўся ў «Шахцёр».

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads