Іван Фёдаравіч Сяменікаў
дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Фёдаравіч Сяме́нікаў[2][3] (11 верасня 1905 — 9 красавіка 1985) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка[2].
Іван Фёдаравіч Сяменікаў | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, падпольшчык |
Дата нараджэння | 11 верасня 1905(1905-09-11)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1985(1985-04-09)[1] (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя |
Нарадзіўся ў Віцебску. З 1922 года працаваў у паравозных майстэрнях. У 1927—1929 адах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1929—1930 гадах на прафсаюзнай і камасмольскай рабоце. З кастрычніка 1930 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Загадчык ваеннага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, сакратар Віленскага акруговага аддзела, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—1937 гадах — член Цэнтральнага камітэта, яго Сакратарыяіта. Дэлегат II з’езда Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1935), VI з’езда Камуністычнай партыі Польшчы.
У 1937 годзе І. Ф. Сяменікаў быў рэпрэсіраваны. Працаваў на Далёкім Усходзе. У 1956—1957 гадах на савецкай рабоце ў Мінску.